image description
10-11 жніўня 2019 года

Х Міжнародны фестываль фальклору“Мотальскія прысмакі”

Не забудзьцеся наведаць

У праграме фестывалю:

Дзень 1 - поўны расклад

10 жніўня @11:00

image description

З 11.00 – прэзентацыя гандлёвых і выставачных радоў горада майстроў “Фестывальны праменад”

А далей… “Пазайздросціць і Біг Мак смаку мотальскіх прысмак!”:

  • дэгустацыя народных страў “Госты ў хату - на столі багато!”;
  • “Запрашаем усіх, хто ласы, на мотальскія каўбасы!” – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
  • “Кулінарныя выкрунтасы мотальскіх гаспадынь” (незвычайныя пачастункі, бульбяныя сэрцы, букеты з агародніны, вялікія дранікі, дамашнія сыры і г.д.);
  • “Арт-кухня” – ярмарка сувеніраў і рамёстваў;
  • “Будьтэ здоровы чысто ўсі!” (эксклюзіўныя рэцэпты народнай медыцыны);
  • “Мотальскія асілкі” - Спартыўныя спаборніцтвы;
  • “Хто ў Моталі бувае, той ёго нэ забувае” - розыгрыш фестывальных прызоў.

А таксама ў святочнай праграме вас чакае:

12.30 – Тэатралізаванае святочнае шэсце “Сяброў і песень карагод” з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты: пана Скірмунта –аднаго з першых прадпрыймальнікаў на Беларусі, пана Залеўскага з жонкай Габрыэлай, Яна Ласовіча, Яна Пратасовіча і пані Марыі Канткоўскай,- а таксама гасцявых калектываў з Афрыкі, Латвіі, Грузіі , Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі, прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г.д.

Галоўная сцэнічная пляцоўка

13.00 - 14.30 – Урачыстае адкрыццё фэста - “Маталяне вам гатуюць – маталяне вас частуюць!”

14.30 - 17.30 - мотальскі кірмаш “Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ!”, у якім прымаюць удзел фальклорныя калектывы Іванаўскага раёна.

Лакацыя каля Мотальскага музея народнай творчасці

14.30 - 17.30 - “Прыйшло свято ў хату!” – прэзентацыя рэгіянальных абрадаў:

  1. “Выкуп скрыні”;
  2. “Водянуха”;
  3. “Святочныя дзеі Вялікадня”;
  4. “Олэксій тэплый”;
  5. “Родыны”;
  6. “Ваджэнне куста”.

17.30 - 18.30“Міс-прыгажуня Мотальскіх прысмак-2019” - дэфіле фестывальнага касцюма

18.30 - 20.00“А музыкі іграюць ды на свята запрашаюць” – святочны музычны батл гасцявых калектываў

20.00 - 22.00 - “Каралева Бона Сфорца ўсіх чакае, ды на баль свой запрашае!” - з удзелам гасцей з краін Латвіі, Грузіі ,Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшы, Украіны, Расіі, Афрыкі, Беларусі – і ўсіх гасцей фестывалю

22.00 - 01.00OPEN AIR “Мотальская зборня” – святочная дыскатэка 80-90х гадоў з удзелам зорак эстрады.

01.00 – юбілейны святочны фейерверк

Дзень 2 - поўны расклад

11 жніўня @10:00

image description

10.00 - 11.30 – Навукова–практычная канферэнцыя “Турызм, як драйвер эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёнаў і краін”(з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады).

11.30 - 12.30 – стол сяброўства “Еж, пакуль не запяеш!”

12.00 - 14.00 – “Драйв па-мотальску”: Маладзёжны праект у рамках фестываля “Мотальскія прысмакі”

14.00 - 16.00 – Урачыстае закрыццё фэста:

  • узнагароджванне удзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі;
  • Гала-канцэрт фестываля “Бывайце, госцейкі, бывайце!”