У праграме фестывалю:
Дзень 1 - поўны расклад
10 жніўня @11:00
З 11.00 – прэзентацыя гандлёвых і выставачных радоў горада майстроў “Фестывальны праменад”
А далей… “Пазайздросціць і Біг Мак смаку мотальскіх прысмак!”:
- дэгустацыя народных страў “Госты ў хату - на столі багато!”;
- “Запрашаем усіх, хто ласы, на мотальскія каўбасы!” – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
- “Кулінарныя выкрунтасы мотальскіх гаспадынь” (незвычайныя пачастункі, бульбяныя сэрцы, букеты з агародніны, вялікія дранікі, дамашнія сыры і г.д.);
- “Арт-кухня” – ярмарка сувеніраў і рамёстваў;
- “Будьтэ здоровы чысто ўсі!” (эксклюзіўныя рэцэпты народнай медыцыны);
- “Мотальскія асілкі” - Спартыўныя спаборніцтвы;
- “Хто ў Моталі бувае, той ёго нэ забувае” - розыгрыш фестывальных прызоў.
А таксама ў святочнай праграме вас чакае:
12.30 – Тэатралізаванае святочнае шэсце “Сяброў і песень карагод” з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты: пана Скірмунта –аднаго з першых прадпрыймальнікаў на Беларусі, пана Залеўскага з жонкай Габрыэлай, Яна Ласовіча, Яна Пратасовіча і пані Марыі Канткоўскай,- а таксама гасцявых калектываў з Афрыкі, Латвіі, Грузіі , Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі, прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г.д.
Галоўная сцэнічная пляцоўка
13.00 - 14.30 – Урачыстае адкрыццё фэста - “Маталяне вам гатуюць – маталяне вас частуюць!”
14.30 - 17.30 - мотальскі кірмаш “Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ!”, у якім прымаюць удзел фальклорныя калектывы Іванаўскага раёна.
Лакацыя каля Мотальскага музея народнай творчасці
14.30 - 17.30 - “Прыйшло свято ў хату!” – прэзентацыя рэгіянальных абрадаў:
- “Выкуп скрыні”;
- “Водянуха”;
- “Святочныя дзеі Вялікадня”;
- “Олэксій тэплый”;
- “Родыны”;
- “Ваджэнне куста”.
17.30 - 18.30 – “Міс-прыгажуня Мотальскіх прысмак-2019” - дэфіле фестывальнага касцюма
18.30 - 20.00 – “А музыкі іграюць ды на свята запрашаюць” – святочны музычны батл гасцявых калектываў
20.00 - 22.00 - “Каралева Бона Сфорца ўсіх чакае, ды на баль свой запрашае!” - з удзелам гасцей з краін Латвіі, Грузіі ,Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшы, Украіны, Расіі, Афрыкі, Беларусі – і ўсіх гасцей фестывалю
22.00 - 01.00 – OPEN AIR “Мотальская зборня” – святочная дыскатэка 80-90х гадоў з удзелам зорак эстрады.
22.45 – юбілейны святочны фейерверк
Дзень 2 - поўны расклад
11 жніўня @10:00
10.00 - 11.30 – Навукова–практычная канферэнцыя “Турызм, як драйвер эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёнаў і краін”(з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады).
11.30 - 12.30 – стол сяброўства “Еж, пакуль не запяеш!”
12.00 - 14.00 – “Драйв па-мотальску”: Маладзёжны праект у рамках фестываля “Мотальскія прысмакі”
14.00 - 16.00 – Урачыстае закрыццё фэста:
- узнагароджванне удзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі;
- Гала-канцэрт фестываля “Бывайце, госцейкі, бывайце!”