Нарадзіўся я 22 сакавіка 1925 года ў в.Моталь. Калі пачалася вайна, знаходзіўся дома, было мне тады 16 гадоў.
У 1944 годзе немцы палілі Моталь. Многіх маталян, у тым ліку і мяне, пагналі ў канцлагер, які знаходзіўся недалёка, ад Брэста. Калі Беларусь вызваліла Чырвоная Армія, тады і я вярнуўся з палону. Я ўжо па гадах падыходзіў да службы ў арміі, таму быў прызваны і адпраўлены ў запасны полк воінскай часці. Там я праходзіў вучэнні і прыняў прысягу. Пасля вызваляў Полыпчу, быў кулямётчыкам у першым узводзе. Пад Варшаваю ў час бою з немцамі быў паранены. Адправілі мяне ў шпіталь у горад Седзіч.
Памятаю добра сваіх баявых сяброў-маталян : Суліма Івана, Райкевіча Івана, Рамановіча Івана.
У Германіі быць не давялося, таму што толькі вясною 1945 года выпісаўся са шпіталя.
Дзень Перамогі сустрэў на зборным пункце ў Полыпчы, недалёка ад Брэста.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, юбілейнымі медалямі.
Пасля вайны працаваў у родным калгасе. Зараз знаходжуся на заслужаным адпачынку.