Нарадзіўся я ў сям'і сялян. Бацькі мае - Мікалай Мікітавіч і Еўдакія Рыгораўна працавалі з ранніх год на роднай зямлі і прывучылі да гэтага і нас - траіх дзяцей. Бацька, праўда, клапаціўся пра тое, каб мы атрымалі хоць невялікую адукацьпо. Я закончыў 6 класаў польскай школы. У 30-тых гадах на нашай тэрыторыі было арганізавана рэвалюцыйнае падполле і я быў я удзельнікам. А 22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна. На пятый дзень вайны ў 7 гадзін раніцы ў Моталь уварваліся нямецкія танкі. Тэрыторыя наша была акупіравана, і нас не паспелі мабіліза-ваць у рады Чырвонай Арміі. Але ўжо ў гэты дзень я ўбачыў на сваім двары Калільца Івана Міхайлавіча - будучага камандзіра атрада. Ён нёс да хлява нешта ў шынялі. Гэта былі вінтоўкі - пяць штук. Увечары вінтоўкі мы перахавалі ў надзейнае месца. Так ствараліся нашы невя-лікія партызанскія атрады, якія пасля аб'ядналіся ў буйнейшыя. Я быў партызанам атрада імя Смірнова. А ў 1944 годзе,17 ліпеня, пасля вы-звалення Моталя ад немцаў, я быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Наш артылерыйскі полк ваяваў у Полыпы і Германіі. Памятаю, у Германіі нам трэба было фарсіраваць невялікую рачулку. Наступлеіше пяхоты падаўлялася агнём пямсцкіх танкаў і кулямётаў. Наша лёгкая пушка яшчэ не была выяўлена. Я быў наводчыкам. Прыцэльным агнём мы прыкрывалі фарсіраванне нашых танкаў і пяхоы. Ужо некалькі савецкіх танкаў і кулямётаў на тым баку. Пад іх прыкрыццём пайшла пяхота. Так нашай устаноўкай было забяспечана наступленне войск у зададзеным раёне,. За гэты бой мяне ўзнагародзілі Ордэнам Славы III ступені. Цяжкімі былі апошнія дні вайны. Была вясна, блізкай была Перамога, і нікому не хацелася паміраць. А страты былі вялікія. За 10 дзён да канца вайны мы падышлі амаль да Бярліна, спыніліся ў лесе. Варожыя кулямёты не давалі магчымасці рынуцца пяхоце ў наступленне. Наша агнявая пазіцыя трыма прыцэльнымі выстраламі знішчыла кропкі ворага і тым самым забяспечыла наступленне нашых войск. Зампаліт аб'явіў аб узнагароджанні. Мяне прадставілі да ўзнагароды Ордэнам Чырвонай Зоркі. У час баёў двойчы быў паранены.
I вось Дзень Перамогі. Лікаваў увесь наш народ і ўся армія. Камандзір дывізіі Заікін сказаў прамову. Мы былі рады, што, наканец, вернемся да сваіх мацярок, жонак і дзяцей. Да мірнай працы.
А мірная праца - гэта аднаўленне зруйнаванай вайной гаспадаркі. Адразу ўступіў у калгас, узначаліў 5-ую брыгаду. У 1956 годзе стаў членам КПСС. 3 1960 года ўзначальваў садаводчую брыгаду. Гадаваў траіх дзяцей і вырошчваў калгасны сад.
За высокія паказчыкі ў сельскай гаспадарцы Урад БССР узнагародзіў мяне Ордэнам Леніна і медалямі.