Я, Міхаіл Ёсіпавіч, нарадзіўся у в. Мотоль у 1923 годзе у сям'і сялян. Калі пачалася вайна быў у Моталі, дапамагаў партызанам. У 1944 годзе, калі фашысцкая армія адступала, мяне з некаторымі маталянамі схапілі немцы і загналі ў Луцк. Тады мне было 21 год.. Там нашы маталяне разам з іншымі працавалі на гітлераўцаў. Але ў хуткім часе прышла Чырвоная Армія.І гэтых людзей, у тым ліку і мяне, вызвалілі і мабілізавалі.
Мабілізаваных завезлі ў Брэст, а адтуль у Польшчу. Ваяваў на першым Беларускім фронце ў артэлерыі. Нас размеркавалі каго-куды. Я папаў у артылерыйскую групу. да пушкі 76. Каля пушкі было7 чалавек. Перад боем навабранцаў падвучылі баявому рамяству. Праз 3 нядзелі група атрымала загад рыхтавацца да бою і адпраўляецца на фронт. На месцы салдаты акапаліся, падрыхтаваліся і сталі чакаць бою. Праз трое сутак пачалася атака. За 30 хвілін пушка выпускала 76 снарадаў. Немцы пачалі адступаць, а нашЫ пайшлі ў наступленне. Але тут гітлераўцы пусцілі ў ход танкі. Толькі нашы салдаты мужна адбілі і гэтыя танкі і ўсё далей прасоўваліся да Варшавы. Толькі я да Варшавы не дайшоў. Каля Віслы мяне раніла ў жывот. Аперацыю зрабілі на месцы, а потым адправілі ў тыл, у Брэст. Там праляжаў я ў шпіталі месяцы тры, хацелі эвакуіраваць у Алма-Ату, толькі не захацеў я туды, а папрасіўся дадому. Таму што камісія ўрачоў на фронце быць больш не дазволіла. Дзень Перамогі сустрэў я ўжо дома, у родным Моталі. Пасля вайны ў 1951 годзе ўступіў у калгас і працаваў там да пенсіі. Акрамя працы у калгасе вёў сваю гаспадарку. Меў трое дзяцей: дзве дачкі і сын, толькі сын ужо памёр.
На пытанне: "Каго з баявых таварышаў помніць?" Міхаіл Ёсіпавіч адказвае: "Помню, і добра помню Стасевіча Сцяпана Маісеевіча. Толькі загінуў ён. Я сваімі рукамі яго адсоўваў". За праяўленую мужнасць далі Міхаілу Ёсіпавічу медаль "За отвагу".
Памёр у катрычніку 2004 г.